About

Міжнародны фестываль музыкі і новых медыя IN TOUCH быў заснаваны Дзмітрыем Ладзесам і Уладзіславам Бубеным напачатку 2009 года, як адкрыты і некамерцыйны праект, што імкнецца прадставіць на айчыннай сцэне праявы сучаснага еўрапейскага мастацтва, а таксама паспрыяць нефармальнаму дыялогу паміж музыкантамі і мастакамі з Беларусі і Еўропы.

Фестываль IN TOUCH ставіць сваёй мэтай не толькі аб’яднаць Беларускае і Еўрапейскае мастацтва, але і зьвязаць розныя праявы і накірункі мастацтва, прадставіць розныя пакаленні творцаў. Так у межах фестываля выступаюць ды-джэі з танцавальнай музыкай і авангардныя музыканты з эксперыментамі, прадстаўнікі перформансу і літаратары, ветэраны сцэны і тыя, хто яшчэ толькі пачынаюць свае пошукі ў сучасным мастацтве.

Першы фестываль IN TOUCH прайшоў 27 і 28 лютага ў Мінску ў партнёрстве з аўстрыйскім лэйблам Laton. Першы дзень аб’яднаў этна-фолк, танцавальных і авангардных музыкантаў. Другі ж прайшоў з удзелам музыкантаў-эксперыментатараў, відэа-мастакоў і перформераў. Падчас першага фестывалю IN TOUCH у беларускай сталіцы ўпершыню выступілі такія зоркі авангарднай эксперыментальнай сцэны, як Signal (Нямеччына), F.R.U.I.T.S. (Расія), Gintas K. (Літва), Mika Vainio (легендарныя Pan Sonic з Фінляндыі), Pomassl (Аўстрыя), Zavaloka (Украіна). Усяго ж, за два дні ў межах фестываля ў беларускай сталіцы выступілі музыканты з 9 еўрапейскіх краін. Падчас фестываля адбываліся паказы відэа-мастакоў і перформансы.

Летам 2009 года стартаваў новы праект фестываля IN TOUCH: серыя мерапрыемстваў у беларускіх рэгіёнах. Фестывалі адбыліся ў Наваполацку і Віцебску, падчас якіх сваю творчасць прадставілі беларускія музыканты розных стылістычных плыняў. Рэгіянальныя фестывалі плануецца працягваць і далей.

Другі міжнародны фестываль IN TOUCH пройдзе ў беларускай сталіцы Мінску ў красавіку. Распачнецца ён з буйной выставы беларускіх мастакоў. Адметнасць выставы заключаецца ў тым, што гэта першы праект такого кшталту на Беларусі: галерэйную прастору падзеляць паміж сабой прадстаўнікі розных мастацкіх школ, пакаленняў і творчых перакананняў і паспрабуюць распачаць дыялог. Падчас выставы адбудуцца невялікія музычныя імпрэзы, літаратурныя чытанні, паэтычны слэм і майстар-класы. Музычная частка пройде 23, 24 і 25 красавіка.

The international music and new media festival IN TOUCH was founded by Dzmitry Ladzes and Uladzislau Buben in early 2009. It is an open non-commercial project aiming to present the manifestations of contemporary European art on the Belarusian stage as well as foster the informal dialogue between musicians and artists from Belarus and Europe.

IN TOUCH festival’s goal is not only to unite Belarusian and European art, but also create connections among different art trends and manifestations. Besides, the festival highlights different generations of creative people. Thus, IN TOUCH has brought together djs performing dance music and avant-garde experimental musicians, live art performance-makers and writers, both well established ones and “beginners” in contemporary art.

The first IN TOUCH festival took place on February 27 – 28, 2009 in Minsk in collaboration with the Austrian label Laton. The first day featured ethno-folk, dance and avant-garde musicians. The second one highlighted experimental musicians, video artists and performance makers. At the first IN TOUCH festival the following avant-garde experimental stage stars performed in Belarus for the first time ever: Signal (Germany), F.R.U.I.T.S. (Russia), Gintas K. (Lithuania), Mika Vainio (the legendary Pan Sonic from Finland), Pomassl (Austria) and Zavaloka (Ukraine). All in all, musicians from 9 European countries participated in the festival not to mention video artists and performance makers.

In the summer 2009 a new project of IN TOUCH festival was launched – a series of events in different regions of Belarus. The festivals took place in Navapolatsk and Vitsebsk where Belarusian musicians performed in various styles. This is an on-going project.

The second IN TOUCH festival will take place in the Belarusian capital Minsk in April 2010. The onset will be a large-scale exhibition of Belarusian artists’ works. The peculiarity of the exhibition is that it will for the first time in Belarus provide a forum for representatives of a wide range of dramatically different art schools, generations and artistic convictions. In the framework of exhibition minor concerts, writers’ readings, workshops and a poetry slam will take place. The music part is planned for April 23 – 25, 2010.

Page last updated on 10 Снежань 2009 at 12:23